Кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы 2005—2011 гадоў кардынал Любамір Гузар памёр на 85-м годзе жыцця.

На сайце УГКЦ апублікавалі афіцыйную заяву, у якой гаворыцца, што кардынал памёр 31 мая ў 18:30.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо выказаў спачуванні з нагоды яго смерці.

Гузар быў чалавекам вялікай духоўнай сілы і адданасці свайму народу. У 1992 годзе ён вярнуўся з эміграцыі, дзе жыў ад 1944, на бацькаўшчыну. Ад 2002 года ён пераехаў з Львова ў Кіеў, дзе заклаў новы патрыяршы сабор УГКЦ, нягледзячы на пратэсты Рускай праваслаўнай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0