Суперзорка амерыканскага баскетбола Леброн Джэймс заявіў, што быць чарнаскурым у ЗША цяжка. Напярэдадні на варотах яго дома ў Лос-Анджэлесе з'явіўся расісцкі надпіс.

«Не мае значэння, колькі ў цябе грошай, усё роўна, які ты знакаміты … Быць чарнаскурым у Амерыцы цяжка», - сказаў спартсмен.

«Расізм будзе заўсёды існаваць у свеце, заўсёды будзе часткай Амерыкі. А нянавісць у ЗША, асабліва да афраамерыканцаў — гэта цяпер штодзённая рэч. І нашаму грамадству яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб афраамерыканцы адчулі сябе роўнымі», - працягнуў ён.

Прадстаўнікі мясцовай паліцыі пацвердзілі, што надпіс, зроблены на дзвярах дома Джэймса, быў вельмі абразлівы.

Зараз паліцыя вывучае кадры з камер назірання, каб знайсці зламысніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?