Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ завяршаецца ў Беларусі сёння ў 19.00, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове пройдзе 12 чэрвеня, рускай мове — 14 чэрвеня, грамадазнаўстве — 16 чэрвеня, матэматыцы — 18 чэрвеня, біялогіі — 20 чэрвеня, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 22 чэрвеня, хіміі — 24 чэрвеня, фізіцы — 26 чэрвеня, гісторыі Беларусі — 28 чэрвеня, геаграфіі — 30 чэрвеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) - 2 ліпеня. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 13 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?