Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб стратэгіі развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі распавёў пра пастаўленыя перад нядаўна прызначаным памочнікам прэзідэнта Аляксандрам Косінцам задачы.

Фота Ігара Мацвеева

Фота Ігара Мацвеева

«У нас многія праекты мадэрнізацыі прадпрыемстваў праваленыя. І я ўжо прэм'еру і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта казаў, каб у бліжэйшы час гэтыя праекты былі прааналізаваныя, і мне было паведамлена, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэтым зоймецца Косінец. Яму даручаны гэтыя праекты. Сабраць спецыялістаў па ўсіх кірунках. Наталля Іванаўна (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава), вы павінны забяспечыць яму непасрэдную падтрымку. Усё гэта павінна быць аб'ектыўна прааналізавана і пакладзена мне на стол».

«Цярпець такое становішча з мадэрнізацыяй, якую мы планавалі завяршыць у вызначаныя тэрміны, я не мае намеру. Я не дазволю, каб рашэнні прэзідэнта былі дэвальваваныя, дэзавуяваныя і не былі выкананыя. Гэтага быць не можа. Гэта датычыць усяго, пачынаючы ад Оршы і заканчваючы цяперашняй размовай. Мне патрэбен аб'ектыўны аналіз і даклад», — падкрэсліў прэзідэнт.

Нагадаем, сёння быў апублікаваны ўказ, у якім былі вызначаны задачы памочніка прэзідэнта — Аляксандр Косінец будзе займацца стратэгічнымі праектамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?