Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Чэрвень пачаўся з дажджлівага і ветранага надвор'я. Не зменіцца надвор'е і ў пятніцу. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы — яны і прынясуць даволі ветранае надвор'е.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру парывамі да 15-20 м/с, якія будуць суправаджацца, ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовымі дажджамі.

Тэмпература ноччу + 3 … + 9°С, днём + 11 … + 17°С, па паўднёвым захадзе + 18 … + 23°С.

У суботу, 3 чэрвеня, надвор'е палепшыцца. З ростам атмасфернага ціску дажджы спыніцца і сціхне вецер. Але Беларусь па-ранейшаму застанецца ў свежай паветранай масе паўночных шырот. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу + 2 … + 8°С; днём + 13 … + 20°С, у паўднёва-заходніх раёнах + 21 … + 23°С.

4 чэрвеня пацяплее, ужо днём на Беларусь пачнуць распаўсюджвацца цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы.

У сувязі з новымі ўмовамі надвор'я замаразкі, якія меркаваліся ў тыднёвым прагнозе надвор'я, у ноч на нядзелю не чакаюцца.

Не абыдзецца без дажджоў: у паўночных раёнах, а днём і па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу ад + 3°С па ўсходзе да + 10°С па захадзе краіны; днём + 18 … + 25°С, у паўднёва-заходніх раёнах да + 29°С.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць атмасферныя франты і вельмі цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.

Пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. А тэмпература будзе працягваць расці і да сярэдзіны тыдня, слупкі тэрмометраў пакажуць ноччу + 12 … + 19°С, днём + 22 … + 29°С, па паўднёвым усходзе да + 31°С.

У першай дэкадзе чэрвеня 2017 года сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 1-2°С вышэй за кліматычную норму (норма + 14,5 … + 16,5°С).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0