Следчыя высвятляюць абставіны гібелі знойдзенага ў Мухаўцы мужчыны, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Аўтамабіль «Фольксваген Шаран», у якім на месцы кіроўцы знаходзілася цела мужчыны, быў знойдзены 31 траўня вадалазамі-ратавальнікамі ў рацэ Мухавец, прыблізна за 70 м ад моста паблізу вёскі Шчэглікі. Следча-аператыўная група высветліла асобу загінулага. Ім аказаўся 44-гадовы мужчына, якога шукаюць з 19 мая. Па дадзеным факце Жабінкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.

Падчас агляду слядоў крымінальнага характару на целе мужчыны не выяўлена. Пры сабе ў яго быў партманэт з дакументамі і грашыма. Фары аўтамабіля былі ўключаныя, замкі дзвярэй адчыненыя. З мэтай высвятлення ўсіх абставінаў здарэння дапытваюцца блізкія загінулага, таксама для вызначэння дакладнай прычыны яго смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Са слоў родных, мужчына ў адзіночку з'ехаў у той дзень на рыбалку. У дадзеным раёне яго бачылі і мясцовыя жыхары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0