Сёлета ў Ліцэй БДУ паступала 1498 чалавек. Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася ў хіміка-біялагічныя класы, а самы высокі конкурс быў на інфарматыка-матэматычны напрамак — 9,2 чалавека на месца, паведамляе прэс-служба БДУ.

З 1498 абітурыентаў Ліцэя гэтага года — 33 — пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд. Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістраваліся ў хіміка-біялагічныя класы — 333. Конкурс тут склаў 8,6 чалавека на месца.

У матэматычныя класы было пададзена 307 заяваў (конкурс 7,6 чалавек на месца), у фізічныя — 222 (5,9 чалавек на месца), філалагічны (беларуская і англійская) - 123 (5,8 чалавек на месца) і (беларуская і руская) - 91 (5 чалавек на месца), гісторыка-грамадазнаўчыя - 137 (3,2 чалавека на месца), хімічны - 107 (6 чалавек на месца). Самы высокі конкурс 9,2 чалавека на месца быў на інфарматыка-матэматычны напрамак (пададзена 178 заяваў).

У гэтым годзе прахадныя балы практычна па ўсіх напрамках выраслі. На філалагічны (беларуская і англійская) і хімічны профіль неабходна было набраць 125 балаў, біялагічны - 134, хіміка-біялагічны - 131, філалагічны (беларуская і руская) - 119, інфарматыкі-матэматычны — 93, матэматычны - 103, гісторыка-грамадазнаўчы — 113, фізічны - 94.

Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10-ы клас будзе прынята 264 навучэнцаў, з якіх будзе сфарміравана 12 класаў па 22 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?