Засьц. Плешчавічы. Мінск. губ. Слуцк. пав. Сёлета, як ад веку вядзецца ў нас, спраўлялі «расу» на Юр’я. Зьбіраліся хлопцы і дзяўчаты ў полі; хлопцы папрыносілі выпіўку, дзяўчаты закуску; гулялі танцы, ігры і карагоды. Праўда, што пры некультурнасьці нашай такія гульні найчасьцей канчаюцца тым, што, падпіўшы, нехта нескім пасварыцца, але ўсё ж ткі гэты прастары абычай варта шанаваць і падтрымліваць, бо мае ён у сабе многа паэзіі.

Адзінокі

Нясьвіж, Мінск. губ. Слуцк. пав. Як летась, так і сёлета цэлы гэты красавік пагода служыць такая, што ў пяску яйцо сьпячы можна. Суш ударыла, і людзі сквапна выглядаюць дажджу. Адна дзяўчына, хочучы, каб быў дождж, уносіла ў хату серп, але дарма: пагода як была сухой, так і асталася, толькі дзяўчына пераканалася, што забабоны — гэта брахня, створаная цёмнымі людзьмі.

Т.Трычка

«НН», 1911. №18—19

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0