Беларусь прыпыняе праграмы аздараўленьня дзяцей на тэрыторыі ЗША, паведамляецца на афіцыйным сайце дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта.

«У сувязі з узьніклай сытуацыяй, зьвязанай з супрацьпраўным утрыманьнем на тэрыторыі Злучаных Штатаў непаўналетняй беларускай грамадзянкі Тацяны Казыры, якая знаходзілася ў горадзе Пэталума, штат Каліфорнія, на аздараўленьні, і з мэтай выключэньня падобных выпадкаў у будучыні беларускі бок прапануе заключыць са Злучанымі Штатамі міжурадавае Пагадненьне аб умовах аздараўленьня непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі. Праект пагадненьня будзе накіраваны амэрыканскаму боку ў найбліжэйшы час», — гаворыцца ў паведамленьні.

Як паведамляў БелаПАН, 5 жніўня група з 25 беларускіх дзяцей павінна была вылецець у Мінск з Сан‑Францыска. Да прызначанага часу ў аэрапорт не прыбыла грамадзянка Беларусі 1991 года нараджэньня Тацяна Казыра. Пазьней стала вядома, што яна падала дакумэнты ў іміграцыйную службу для падаўжэньня гасьцявой візы і можа заставацца ў ЗША, каб дачакацца рашэньня ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?