Фота Сяргея Гудзіліна
У суботу, 3 чэрвеня, надвор'е палепшыцца, піша Tut.by. З ростам атмасфернага ціску дажджы спыняцца і сціхне вецер.
Але Беларусь пакуль па-ранейшаму застанецца ў прахалоднай паветранай масе паўночных шырот. Тэмпература ноччу + 1 … + 7°С, у асобных раёнах замаразкі да 0 … -2С; днём + 11 … +17°С, па паўднёвым захадзе + 18 … +21°С. Пераважна без ападкаў.
У Мінску — пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с. Тэмпература ноччу + 3 … + 5°С, у наваколлях горада ў асобных раёнах на глебе замаразкі да 0 … -2°С; днём + 15 … + 17°С.
У нядзелю, 4 чэрвеня, тэмпература паветра пачне павышацца, ужо днём на Беларусь пачнуць распаўсюджвацца цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы.
Уначы яшчэ будзе халодна: + 2 … + 9°С, днём + 17 … +24°С, у паўднёва-заходніх раёнах + 25 … + 29°С.
Дажджы пройдуць раніцай і днём па паўночна-заходняй палове краіны, там жа магчымы навальніцы, на астатняй тэрыторыі пераважна без ападкаў
У Мінску — пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с. Тэмпература ноччу + 4 … + 6°С, днём + 21 … + 23°С.
У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.
У панядзелак, 5 чэрвеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходзе і поўначы - кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература ноччу + 9 … + 16°С, днём + 16 … + 23°С, па поўдні да + 26°С.
У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж днём без ападкаў. Тэмпература ноччу +12 — +14°С, днём +18 +20°С.