Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Швейцарскае выданне Tribune de Geneve сцвярджае, што галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт узначаліць каманду «Жэнева-Сэрвэт».

Як паведамляе выданне, гэтую інфармацыю ім пацвердзілі адразу некалькі крыніц, блізкіх да клуба.

У мінулым сезоне «Жэнева-Сэрвэт» заняла шостае месца ў рэгулярным сезоне чэмпіяната Швейцарыі і вылецела ў чвэрцьфінале плэй-оф.

Крэйг Вудкрафт узначаліў «Дынама» год таму. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, а ў першым раўндзе плэй-оф саступіла яраслаўскаму «Лакаматыву» - 1:4. Пры гэтым у рэгулярным сезоне клуб набраў рэкордную колькасць балаў за ўсё выступы «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Кантракт Крэйга Вудкрафтам з «Дынама» сапраўдны да канца сезона 2018/2019.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?