Фота Adobe
Ключавое адрозненне і перавага Adobe Scan ад іншых падобных дадаткаў — у інтэграцыі з хмарным сховішчам Adobe Document Cloud. Акрамя гэтага, дадатак аўтаматычна распазнае сімвалы ў згенераваным pdf-файле, што дае карыстальніку магчымасць капіяваць тэкст для выкарыстання ў іншых праграмах.
«Мы хацелі зрабіць стварэнне лічбавага дакумента такім жа простым, як працу са звыклым сканерам або арыгіналам дакумента», — сказаў галоўны прадуктовы менеджар Document Cloud Ахіл Чу.