Фота carderobe.com

Фота carderobe.com

На найбуйнейшы ў Нямеччыне музычны фестываль Rock am Ring з'ехаліся 87 000 аматараў рок-музыкі. Але хутка пасля адкрыцця фестываль спынілі праз пагрозу тэракту.

Удзельнікаў і гледачоў папрасілі пакінуць тэрыторыю, дзе ўстаноўлена канцэртная пляцоўка. Арганізатары, звярнуўшыся да публікі, выказалі спадзеў, што ў суботу фестываль працягнецца.

Паведамленне пра спыненне фэсту ў пятніцу апублікавана на сайце фестывалю.

Чакаецца, што на працягу некалькіх гадзін на тэрыторыю, дзе праходзіць фестываль (у раёне вядомай аўтагоначнай трасы Нюрбургрынг), прыедзе міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?