Следчы камітэт высвятляе акалічнасці аварыі, у выніку якой загінулі дзве жанчыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 10 гадзін раніцы кіроўца Аўдзі А4 ехаў па вуліцы Свярдлова з боку праспекта Незалежнасці. На пешаходным пераходзе ён збіў дзвюх жанчын 1953 і 1970 гадоў нараджэння, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак. Пацярпелыя памерлі на месцы здарэння.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0