У суботу 10 чэрвеня ў Мінску мастацтвазнавец Сяргей Харэўскі прачытае лекцыю «Яны стваралі сталіцу: 1917 год у лёсах архітэктараў Мінска».

Напярэдадні Першай сусветнай вайны сталіца Беларусі імкліва расла, Мінск вабіў да сябе розных архітэктараў з Польшчы і Расіі. Архітэктары фантаніравалі ідэямі, частка якіх былі рэалізаваныя, а частка так і засталася «ў праекце».

Якім мог быць Мінск і як стаў такім, якім яго ведаем мы? Хто гэтыя людзі, што стварылі наш горад і як склалася іх жыццё?

Лекцыя адбудзецца ў межах «Дня магістра» з ЕГУ — традыцыйнага акадэмічнага мерапрыемства для ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні магістарскай адукацыі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікаў пазнаёмяць з магістарскімі праграмамі ЕГУ, навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца перад магістрантамі.

Праграма «Дня магістра» з ЕГУ уключае лекцыі і сустрэчы з кіраўнікамі і выкладчыкамі магістарскіх праграм, а таксама кансультацыі па пытаннях паступлення ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса.

 «Дзень магістра з ЕГУ» адбудзецца 10 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ё. Раў у Мінску па адрасе пр-т газеты «Праўда», 11 (станцыя метро «Пятроўшчына»). Рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0