4 чэрвеня камета Джонсана наблізіцца да Зямлі на адлегласць у 121 326 600 км, перадаюць інфармагенцтвы.

Жыхары паўночных шырот змогуць назіраць яе ў бінокль ці тэлескоп. Нябеснае цела з індэксам C / 2015 V2, або камета Джонсана, будзе бачная ўсю першую палову чэрвеня ў сузор'і Валапас недалёка ад Арктура ў выглядзе зеленаватай размытай плямкі.

У сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар'я яна будзе заўважная ў яснае бясхмарнае надвор'е высока над гарызонтам на паўднёвай частцы неба. У першыя чэрвеньскія дні яе бляск складзе каля плюс 7 зорнай велічыні. Для параўнання, больш звыклы аб'ект нашага небасхілу Няптун мае яркасць 7,8 зорнай велічыні, а, напрыклад, зоркі Вялікага каўша маюць бляск плюс 2 зорнай велічыні. Камета была адкрытая ў 2015 годзе астраномам Джэсі Джонсанам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0