Супрацоўнікі службы бяспекі Пакістана паведамілі, што па меншай меры восем палявых камандзіраў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» былі забітыя падчас трохдзённага наступу.

Супрацоўнікі, якія пажадалі заставацца неназванымі, паведамілі, што наступальная аперацыя сканцэнтраваная вакол пячоры каля горада Мастунга ў Белуджыстане, якую баевікі ІД выкарыстоўваюць у якасці хованкі.

Паведамляецца, што рэйд быў выкліканы выкраданнем двух кітайскіх настаўнікаў у мінулым месяцы ў сталіцы Белуджыстана Квеце, аднак знайсці выкрадзеных не ўдалося.

ІД таксама ўзяло на сябе адказнасць за магутны выбух бомбы ў Мастунгу ў мінулым месяцы, у выніку якога загінулі 25 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?