У суботу ў Верхнім горадзе прайшоў маштабны Дзень Швецыі. У культурных і забаўляльных імпрэзах узялі ўдзел сотні мінчукоў.

Сярод гасцей свята шпацыравалі яго гаспадары — кіраўнік Мінска Андрэй Шорац і пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг. Каля сталоў з настольным хакеем яны не ўтрымаліся. Пасол адразу пачаў весці ў ліку, паведамляе tut.by, але Шорац здолеў адыграцца. «Матч» скончыўся нічыёй 2:2. Нічыёй пасол з мэрам разышліся і ў фларболе.

Такое маштабнае свята Швецыі прайшло ў Мінску ўпершыню. Скончылася яно канцэртам з удзелам Naviband.

У наступную суботу ў Верхнім горадзе — фестываль народаў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0