Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба было цэлы дзень размаўляць толькі па-беларуску, а потым напісаць, як гэта было. Віталь абраў восем найлепшых гісторый і запрасіў аўтараў да сябе ў залу.

Дзіяна.

Дзіяна.

«У мяне ўсё ў жыцці знакава: чытаю «Мобі Дзіка», і тут прыходзіць ліст, што мяне запрашаюць у «Мобі Дзік» да Гуркова, — распавядае Дзіяна. — Эмоцыі зашкальваюць, цягліцы гудуць. Гэта найлепшая трэніроўка ў маім жыцці, цішотка ўся мокрая. Праўда, калі мяне ўдарыў Гуркоў, я такая па звычцы стала, маўляў: «Што?!» Забыла, дзе знаходжуся».

Сяргей.

Сяргей.

Сяргей займаецца тайскім боксам ужо чацвёрты год. Яму сем разоў ламалі нос, але хлопец не кінуў жорсткі спорт. Гуркоў — яго кумір.

«Калі толькі пачынаў займацца, трэніроўкі былі вельмі цяжкімі, нават з’яўляліся думкі кінуць, — прыгадвае Сяргей. — Але цяпер я адчуваю сябе моцным, мужным, не баюся пастаяць за сябе. Трэніроўкі па адзінаборствах не толькі дадаюць сілы, але і выхоўваюць. Становішся больш сканцэнтраваным і спакойным.

Трэнеры ўвесь час вучаць чамусьці новаму, часам лаюць, як без гэтага. Але самае галоўнае тое, што людзі ў залах становяцца сапраўднымі людзьмі. Гэтым відам спорту не кожны можа займацца. Хтосьці паходзіць месяц-другі, потым яму нос разаб’юць, і ўсё, герой прапаў, як кажа мой трэнер. Тыя, хто пяць, шэсць, дзесяць гадоў займаюцца, заслугоўваюць павагі, таму што ў іх неверагодная сіла волі і вынослівасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?