Высокапастаўлены веткаўскі міліцыянт сярод ночы зайшоў у дом мясцовага жыхара праверыць дакументы.

4 чэрвеня ў сетцы з'явілася відэа пад назвай «Ночной дозор. нач. РОВД г. Ветка полнейший беспредел». Відэа на сваім youtube-канале апублікаваў карыстальнік ponteley pomozov (Сяргей Помазаў), паведамляе «Белсат».

На відэазапісе бачна, што першы намеснік кіраўніка аддзялення ўнутраных справаў Веткаўскага райвыканкама Кошман Аляксандр Уладзіміравіч зайшоў у дом Помазава.

Аўтар відэа эмацыйна папрасіў у праваахоўніка растлумачыць прычыны позняга візіту (амаль апоўначы). Высокапастаўлены веткаўскі міліцыянт патлумачыў, што «дзверы ў доме былі адчыненыя», і ён надумаў зайсці і праверыць дакументы.

«Вы што ад мяне хочаце? Вы ўночы прыйшлі да мяне і ходзіце сваімі бруднымі ботамі па маіх дыванах. Я вам зараз рахунак выстаўлю», — абураўся мужчына.

Праз 10 хвілінаў сваркі міліцыянт выйшаў з дома, так і не ўбачыўшы дакументаў. «Я да вас прыеду», — сказаў міліцыянту ў канцы візіту аўтар відэа.

Сёлета 9-га красавіка пачалася гісторыя супрацьстаяння Сяргея Помазава, жыхара вёскі Пыхань, пад Гомелем, і супрацоўнікаў спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Паводле словаў Сяргея, супрацоўнікі ДАІ без папярэджання заехалі ў двор мужчыны і патрабавалі паказаць правы і дакументы на аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0