Грамадства2424

Судзяць графіціста Алега Ларычава: ён маляваў трафарэт, прысвечаны «Беламу легіёну»

Прысуд будзе агучаны 6 чэрвеня. Суддзя пакуль не здолеў прыняць рашэння.

Арт-менеджар і графіці-мастак Алег Ларычаў быў затрыманы ноччу з 3 на 4 чэрвеня на вуліцы Магілёўскай разам са сваёй дзяўчынай. Іх узялі пасля нанясення трафарэта.

«Нас вялі ад пад’езда. Затрымліваў АМАП — мы не паспелі адысці на 300 метраў, як нас скруцілі. Рэшту ночы правялі ў СІЗА, пасля — на Акрэсціна», — паведаміла дзяўчына Алега.

Пакуль што і Алег, і яго дзяўчына Ганна знаходзяцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна.

Абвінавачваюць маладзёнаў у лаянцы матам і нанясенні графіці (то бок, шкодзе маёмасці).

***

Разглядаў справу суддзя Віталь Сямёнаў. Алега Ларычава і яго дзяўчыну Ганну Новік вінавацілі ў дробным хуліганстве. Усё стандартна: нібыта Алег і Ганна «гучна лаяліся матам у адрас мінакоў (у 2.40 ночы) і супрацоўнікоў міліцыі».

Сведкам, як звычайна, выступіў адзін з супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі Алега і Ганну.

Па яго словах, у тую ноч ён працаваў у цывільнай форме. маладзёны паводзілі сябе падазрона, таму ён з калегам вырашылі «пахадзіць за імі, паглядзець». Пабачылі, як хлопец з дзяўчынай штосьці намалявалі на сцяне — і іх затрымалі. Падчас затрымання Алег з Ганнай лаяліся матам, запэўніў міліцыянт.

Што малявалі — невядома. «Там такі малюнак, што я не зразумеў, што намалявана», — прызнаўся міліцыянт.

Перад судом Ларычаў сказаў, што хацеў паспрабаць намаляваць трафарэт, прысвечаны «Беламу легіёну».

На малюнку павінен быў быць мужчына за кратамі. Але скончыць яго не паспелі.

ФОТАФАКТ: Графіці ў падтрымку «Белага легіёна», якое хацеў намаляваць Ларычаў

Ганна Новік аштрафаваная на 10 базавых (230 рублёў).

За дзве гадзіны суддзя так і не здолеў вырашыць, што рабіць з Ларычавым. Прысуд графіцісту будзе агучаны 6 чэрвеня ў 10.30. Пакуль што ён вызвалены.

***

Алег Ларычаў раней адсядзеў 5 сутак за нібыта «маханне рукамі і нецэнзурную лаянку», да таго Ларычава аштрафавалі на 1150 рублёў нібыта за дамалёўку калючага дроту на мурале «Масква-Мінск». На пачатку красавіка Ларычаў быў збіты невядомымі, нападнікаў дагэтуль не знайшлі. Сам Алег звязваў і збіццё, і затрыманні з графіці на «Сцяне Шчоткінай».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць