У Бешанковіцкім раёне загінуў двухгадовы хлопчык, следчыя праводзяць праверку.

Трагедыя здарылася 4 чэрвеня ў вёсцы Рубеж каля 17.30. Падчас прагулкі з двухгадовым сынам мама адлучылася ў дом па сок для дзіцяці, пакінуўшы таго аднаго. Іншых дарослых у гэты час дома не было. Праз 10 хвілін мама вярнулася, але хлопчыка ў двары не знайшла. Да пошукаў падключылася бабуля, якая ў той час прыйшла ад суседкі. Дарослыя высветлілі, што хлопчык выйшаў праз веснічкі за тэрыторыю двара. Праз некаторы час бабуля выявіла маленькага ўнука ў штучным вадаёме каля дома. Дактары, што прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць хлопчыка.

Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку.

Сям'я характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца. Падчас агляду следчыя зафіксавалі, што прыдамавая тэрыторыя абгароджана плотам, веснічкі зачыняюцца на запорную прыладу, але штучны вадаём, размешчаны побач з участкам, мае свабодны доступ.

Следчыя заклікаюць бацькоў пастаянна сачыць за дзецьмі, асабліва паблізу вадаёмаў. Малалетнія заўсёды павінны быць пад кантролем дарослых, пастаянна знаходзіцца ў іх полі зроку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?