Два экіпажы пажарных прыбылі 4 чэрвеня а 02:10 да дома №41 у Першамайскім мікрараёне Светлагорска. Да гэтага моманту ў аўтамабілі гарэў маторны адсек і салон, перадае ranak.by.

Журналістам удалося пагаварыць з відавочцамі і суседзямі, якія распавялі, што на Mitsubishi Pajero Sport да сваёй знаёмай прыехаў 59-гадовы мужчына з Бранска. Калі ўседарожнік загарэўся, гаспадар выбег і разбіў шкло, спрабуючы выратаваць дакументы — у гэты момант успыхнуў салон.

Пра тое, што гэта можа быць падпал, сведчыць наяўнасць выгаралай дарожкі, якая вядзе ад аўтамабіля. Акрамя таго, ёсць сведкі.

Ці ёсць ва ўсёй гэтай гісторыі крымінальны след, высвятляюць следчыя. Аб гаспадару згарэлага аўто вядома, што ён зараз беспрацоўны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0