Незвычайную акцыю пачала кампанія «Твой велік», офіс якой размешчаны ў аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна. Ад 1 да 15 чэрвеня яны прапануюць зніжкі на набыццё некаторых ровараў у залежнасці ад адзнакі, атрыманай за год па беларускай мове.

«10 = 10%. Вучыцца добра выгадна!» — так гучыць рэкламны слоган кампаніі. Магазіны «Твайго веліка» размешчаныя ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

«Акцыя не спантанная, яна даўно планавалася. Атрымліваем вялізную колькасць падзяк, нават не чакалі настолькі пазітыўнай рэакцыі. Прычым самае цікавае, што нейкая меркантыльнасць, чаму 10%, а не 50%, адыходзіць у людзей на другі план. Яны найперш станоўча рэагуюць на беларускую мову», — расказаў «НН» Міхаіл з аддзелу продажаў. Прычым суразмоўца гаварыў на выдатнай беларускай мове.

Для атрымання зніжкі на «Твой велік» патрэбныя наступныя дакументы: копія пашпарта бацькоў і дзве копіі з дзённіка (з прозвішчам і назвай школы, а таксама з гадавымі адзнакамі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?