У інтэрнаце аграрна-тэхнічнага каледжа Буда-Кашалёва памёр 18-гадовы студэнт, паведамляе раённая газета «Авангард».

Пасля заняткаў фізкультуры ён накіраваўся да сябе ў пакой, дзе нібыта абліўся халоднай вадой — гарачая была адключаная. Ад гэтага спынілася сэрца.

Равеснікі выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі не паспелі рэанімаваць хлопца.

Як патлумачылі ў раённым аддзеле Следчага камітэта, у хлопца былі праблемы з сэрцам, але супрацьпаказанняў да заняткаў фізічнай культурай не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0