Joel Goodman, LNP

Joel Goodman, LNP

За час дабрачыннага канцэрта One Love Manchester 4 чэрвеня брытанскае аддзяленне Чырвонага Крыжа і гарадская рада Манчэстэра сабралі 2,35 мільёна фунтаў стэрлінгаў (больш за тры мільёны даляраў) у дапамогу пацярпелым падчас тэракту. Аб гэтым паведамляецца ў твітары брытанскага Чырвонага Крыжа.

Перад пачаткам шоу стала вядома, што ў фонд Manchester Emergency Fund паступіла дзевяць мільёнаў даляраў. Такім чынам, усяго было сабрана 12 мільёнаў.

Атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу пацярпелым ад выбуху, які адбыўся 22 мая на канцэрце Арыяны Грандэ. Спявачка стала арганізатарам шоу One Love Manchester. Акрамя яе, на канцэрце выступілі Фарэл, Джасцін Бібер, Ліам Галахер, Кэці Пэры, Майлі Сайрус, Робі Уільямс, Coldplay, Black Eyed Peas, Take That і іншыя выканаўцы.

Канцэрт наведалі 50 тысяч чалавек. Квіткі на One Love Manchester прадавалі па цане ад 69 даляраў, яны былі раскуплены за шэсць хвілін. Тыя, хто прысутнічаў на шоу 22 мая маглі прыйсці бясплатна.

***

У ноч на 23 мая на стадыёне «Манчэстар Арэна» пасля канцэрту Арыяны Грандэ адбыўся выбух. Бомбу падарваў тэрарыст-смяротнік. У выніку тэракту 22 чалавекі загінулі, 120 былі параненыя. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?