Гэты відэазапіс быў зроблены на юбілейнай вечарыне, прысвечанай 50-годдзю пісьменніка. Яна адбылася ў Мінску ў 1980-м.

Перад вечарынай Караткевіча ўзнагародзілі ордэнам Дружбы народаў, які можна бачыць на штрыфлі яго пінжака.

Унікальнасць гэтага відэа, апроч таго, што мы чуем голас жывога Караткевіча, яшчэ і ў тым, што яно каляровае. І ў тым, што ў зале, сярод гледачоў, пазнаюцца многія беларускія дзеячы — маладзейшыя на 37 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0