З 26 чэрвеня фізічныя асобы ў Беларусі не змогуць карыстацца электроннымі кашалькамі EasyPay — усе анлайн-аперацыі будуць забароненыя, а кашалькі заблакаваныя.

«Белгазпрамбанк», які з'яўляецца эмітэнтам сістэмы ў Беларусі, заклікае ўсіх уладальнікаў кашалькоў з актыўным балансам паспець патраціць свае грошы.

Але чаму так? 

У банку «Нашай Ніве» сказалі, што сёння асноўным плацёжным інструментам у анлайне робіцца банкаўская карта, якая трансфармавался і ў віртуальны інструмент. А EasyPay, маўляў, ужо не адпавядае «высокім стандартам банкаўскага абслугоўвання».

Але можна таксама меркаваць, што гэта робіцца як адзін з крокаў па барацьбе з наркагандлем. 

Памятаеце, мы выявілі ўразлівасць у сістэме EasyPay, якая дазваляла прадаўцам выводзіць сродкі, атрыманыя ад нелегальнага бізнесу?

Чытайце: Праз махінацыі наркагандляроў некаторыя рахункі EasyPay былі даступныя трэцім асобам

Чытайце таксама: Пасля публікацый «Нашай Нівы» продаж спайсаў у краіне паралізаваны

Сістэма была пабудаваная так, што на падстаўных асобаў заводзіліся рахункі, на якія пасля наркаманы пераводзілі грошы за дозы. 

Выглядае, што нейкі час праваахоўныя органы спрабавалі адсочваць па такіх транзакцыях асобаў, датычных да гандлю. 

Найхутчэй, гэтая практыка прызнаная неэфектыўнай і ад яе адмаўляюцца на карысць поўнай забароны на карыстанне EasyPay. Новыя правілы абцяжараць разлікі паміж наркаспажыўцамі і гандлярамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?