Моладзь БНФ даслала заяву ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў сувязі з грузына-расейскім канфліктам. Галоўным пасылам мітынгу, які мае быць праведзены 31 жніўня на пл.Якуба Коласа станецца лёзунг «НЕ ВАЙНЕ».

Мітынг мае на мэце заклікаць міжнародную супольнасьць выступіць у абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, спыніць ваенныя апэрацыі, а таксама інфармацыйна-дыпляматычную вайну, раскрыць грамадзкасьці праўдзівыя факты, што прывялі да пачатку ваеных дзеяньняў.

Заяўнікамі мітынгу выступілі сябра Рады Моладзі БНФ Антось Каліноўскі, сябра Рады Моладзі БНФ, кіраўнік культурніцкай камісыі партыі БНФ Франак Вячорка і актывіст Моладзі БНФ Рыгор Цісецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?