Куратар арт-праекта Signal Алег Ларычаў аштрафаваны судом Кастрычніцкага раёна Мінска на 30 базавых велічыняў (690 рублёў).
Ларычава разам з Ганнай Новік затрымалі ў ноч на нядзелю, 4 чэрвеня, падчас нанясення графіці, прысвечанага затрыманым па справе «Белага легіёна».
Даказаць, што Ларычаў нешта маляваў, не змаглі, яго абвінавацілі ў лаянцы матам і размахванні рукамі. Дзве ночы Алег і Ганна правялі пад вартай.
5 чэрвеня Ганна Новік была аштрафавана на 10 базавых (230 рублёў), а сёння быў аштрафаваны і Алег Ларычаў. На прысуд ён не з'явіўся.
***
Судзяць графіціста Алега Ларычава: ён маляваў трафарэт, прысвечаны «Беламу легіёну»
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары