У панядзелкавы эфір «Беларусь-1» без тлумачэнне прычын не выйшла заяўленае ток-шоу «Форум з Дзмітрыем Бачковым». Гэта адна з нямногіх праграм, у назву якой было ўключанае імя вядучага. Апроч таго, Бачкоў быў вядучым «Панарамы» і «Галоўнага эфіра».

Што ж адбылося?

Як высветлілася, тэлевядучы сыходзіць з БТ. «Я яшчэ канчаткова не сышоў, але ў працэсе, — патлумачыў «Беларускаму партызану» Дзмітрый Бачкоў. — Надышоў час нешта змяніць».

Па словах вядучага, ён мае не толькі беларускія прапановы далейшай працы.

«Ёсць цэлы набор розных фактараў, якія ў сукупнасці і прывялі да майго сыходу. Але разбіраць кожны з іх я зараз публічна не гатовы. Няма крытычнага супрацьстаяння поглядаў, глабальнага супрацьстаяння нейкага. У апошні час я ў палітычных праектах не быў задзейнічаны — больш займаўся сацыяльнымі справамі, вёў ток-шоу «Форум», а ў гэтую сферу, калі казаць аб цэнзуры, наогул ніхто асабліва не ўмешваецца», — расказаў Бачкоў.

На канкрэтнае пытанне, ці звязаны яго сыход са спецыфічнай інфармацыйнай палітыкай БТ Бачкоў адказаў так: «Ускосна — можа быць, але напрамую — не».

* * *

Месца вядучага «Форума» Бачкоў заняў у канцы 2012 года пасля нечаканага сыходу з канала Дзмітрыя Косціна.

А месца ў «Панараме» Бачкову дасталася пасля ад'езду ў Пецярбург Юрыя Кругліка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?