Yevgeniy B, blackseanews.net

Yevgeniy B, blackseanews.net

Украінскі лайнер «Генерал Ватуцін» ідзе ў Растоў-на-Доне паводле рашэння новага ўласніка, пасажыраў на судне няма. Пра гэта ў аўторак, 6 чэрвеня, паведамляе прэзідэнт кампаніі «Червона рута», што арандавала лайнер, Юрый Сакалоў.

«Памяняўся ўласнік, цяпер судна пад сцягам Беліза. Быў украінскі, хадзіў пад украінскім сцягам. Але два тыдні таму быў зняты афіцыйна з украінскага рэестра (судоў). Новы гаспадар падняў сцяг Беліза, атрымаў новыя дакументы на яго і сышоў», — адзначыў кіраўнік кампаніі.

Ён адзначыў, што «пасля трох з паловай гадоў бяздзейнасці інвестар вырашыў вывесці карабель і прадаць або перадаць». Па словах Сакалова, першапачаткова судна афармлялася ў кірунку малдаўскага порта Джурджулешты. Як адзначыў тэлеканал РЕН ТБ, лайнер да гэтага перапрадаваўся некалькі разоў.

Раней у той жа дзень паведамлялася, што «Генерал Ватуцін» замест заходу ў порт Адэсы пачаў рухацца ў бок Расіі, узяўшы курс на Растоў-на-Доне. Цеплаход выйшаў у круіз з украінскай сталіцы 1 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?