У медыя Новай Зеландыі пачалі ўсур'ёз абмяркоўваць пагрозы ад малака, якое прыгатавана з дапамогай 3D-прынтараў. Фермеры адчуваюць пагрозу таго, што такое малако зможа забіць традыцыйную жывёлагадоўлю, а чыноўнікі іх супакойваюць і кажуць, што сінтэтычнае малако ніколі не заменіць натуральнае. Тым не менш, малочныя прадукты складаюць каля 25% ад агульнага экспарту Новай Зеландыі, таму насцярожанасць уладаў і фермераў можна зразумець.

У інтэрв’ю новазеландскаму выданню Newstalk ZB выканаўчы дырэктар кампаніі NZTech Грэм Мюлер распавёў пра каліфарнійскі стартап Perfect Day Foods.Студэнты-біятэхнолагі, якія стварылі гэты стартап, распрацавалі тэхналогію вытворчасці малака, для якога наогул не патрэбныя каровы.

Яны выкарыстоўваюць спецыяльныя бялкі, якія друкуюцца на 3D-прынтары. Таксама ў тэхналогіі выкарыстоўваюцца дрожджы і рэчыва з каровінай ДНК, якое дазваляе сінтэзаваць казеін. Потым гэтае бялковае рэчыва змешваецца з кукурузным цукрам і іншымі інгрэдыентамі, далей яго пакідаюць брадзіць да атрымання малака.

Цікава тое, што першыя асобы дзяржавы і кіраўнікі фермерскіх гаспадарак усур’ёз пачалі абмяркоўваць пагрозу выцяснення звычайнага малака сінтэтычным.

Старшыня Фермерскай асацыяцыі Новай Зеландыі Эндру Хугард пацвердзіў, што 3D-малако зможа канкурыраваць з сапраўдным. Але гэта толькі натхніць фермераў на пераасэнсаванне сваёй гаспадаркі, якая павінна стаць экалагічна больш чыстай і прыязнай да жывёл.

Справа ў тым, што галоўным аргументам на карысць адмовы ад натуральнага малака з’яўляецца клопат пра жывёл і навакольнае асяроддзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?