Апублікаваны штогадовы рэйтынг самых дарагіх брэндаў свету The BrandZ Global Top 100. На першых пяці месцах размясціліся наступныя кампаніі: Google, Apple, Microsoft, Amazon і Facebook, паведамляюць інфармагенцтвы.

Першыя тры месцы засталіся нязменнымі з мінулага года, Amazon падняўся на чацвёртую пазіцыю з сёмай, а Facebook захаваў сваё пятае месца.

Даходы лідзіруючых брэндаў займаюць чвэрць ад даходаў усіх астатніх кампаній у топе. Складальнікі рэйтынгу адзначылі, што лідарамі сталі інтэрнэт-гіганты, якія працуюць практычна ва ўсіх краінах свету. Таксама яны пабудаваныя на магутных і інавацыйных платформах.

Пры складанні The BrandZ Global Top 100 улічваюцца фінансавыя паказчыкі, звязаныя з брэндамі, і ўклад брэндаў у будучы прыбытак кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0