Паводле паведамленняў французскіх СМІ, напад ля сабора Нотр-Дам здзейсніў 40-гадовы студэнт алжырскага паходжання. Наблізіўшыся да патрульнага, зламыснік кінуўся на яго з крыкам: «Гэта вам за Сірыю!»

У выніку ўдару малатком па галаве патрульны паліцыянт атрымаў лёгкія раненні. Іншыя паліцыянтыя адкрылі агонь па зламысніку. У цяжкім стане ён дастаўлены ў бальніцу. Па факце здарэння пракуратура распачала справу па артыкуле аб тэрарызме, паведамляе Радыё Польшча.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Каломб заявіў, што тэрарызм з ужываннем складаных тэхнічных сродкаў перайшоў у стадыю, калі інструментам нападу можа быць што заўгодна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?