Амерыканскія навукоўцы аднавілі выяву Марса ў той час, калі яго паверхня была пакрытая вадой. Спецыялісты лічаць, што на чырвонай планеце быў велізарны акіян, паведамляюць інфармагенцтвы.

Была вызначаная колькасць вады, якая стварыла на паверхні Марса старажытныя даліны. Для разліку аб'ёму выкарыстоўваліся алгарытмы для апрацоўкі дадзеных, якія былі атрыманыя пасля лазернага сканавання рэльефу планеты.

Затым было вызначана, наколькі хутка і інтэнсіўна адбывалася эрозія паверхні Марса. Аказалася, што для стварэння гэтых каналаў неабходна была такая колькасць вады, аб'ём якой перавышаў бы плошчу саміх далін у 4000 разоў. Такое магло адбывацца толькі пры наяўнасці вялізнага акіяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0