Па-ранейшаму права бясплатнага праезду ў метро даецца навучэнцам або выхаванцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі горада на падставе электроннай карты навучэнца або даведкі з бягучым тэрмінам дзеяння. У сувязі з заканчэннем навучальнага года гэтыя дакументы патрабуюць абнаўлення.

Акрамя таго, неабходна абнавіць даведкі для праезду з 1 ліпеня да 31 жніўня тым навучэнцам (у тым ліку выпускнікам 9 класаў), якія ўлетку будуць задзейнічаны ў праграмах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмах выхавання і аздараўлення, а таксама дзецям і падлеткам, якія бяруць удзел у буйнамаштабных масавых мерапрыемствах.

Выпускнікі 11-х класаў маюць права карыстацца бясплатным праездам у метрапалітэне да 11 чэрвеня ўключна (да моманту заканчэння здачы выпускных экзаменаў і адлічэнні іх з устаноў адукацыі).

«Просім звярнуць увагу на тэрмін дзеяння даведак і своечасовасць іх замены», - адзначылі ў метрапалітэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0