14 жніўня ў Гродне адбыўся паказ двух дакументальных фільмаў, прысвечаных гістарычнай забудове горада.

Першая карціна расказвае аб храмах у гістарычнай частцы Гродна, у тым ліку аб вядомым касцёле, які называўся Фарай Вітаўта, узарваным савецкімі ўладамі ў 1961 годзе. Другі фільм распавядае аб старым раёне Гродна Новы свет, які забудоўваўся з канца ХІХ стагоддзя. Сёння ўлады плануюць прарэдзіць забудову, пакінуць толькі капітальныя будынкі, а вызваленыя ўчасткі забудаваць новымі дамамі.

Фільмы зняты студэнтамі з Беларусі, Польшчы і Германіі ў рамках праекта "Моладзь у абарону еўрапейскай культурнай спадчыны. Гродна 2008" пры падтрымцы польска-нямецкай праграмы Memoria. Як паведаміў кіраўнік праекта Павел Міцкевіч, у стварэнні фільмаў бралі ўдзел гродзенскія гісторыкі, а таксама старажылы Новага свету, сярод якіх быў мужчына, які памятаў, як рыхтавалася і ажыццяўлялася знішчэнне Фары Вітаўта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?