Порнасайт RedTube стаў генеральным спонсарам футбольнага клуба «Вашынгтон Сквер» з горада Бруклін (штат Масачусэтс, ЗША). Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Twitter каманды.

«Гэта толькі пачатак. Найлепшая падтрымка ў свеце ад RedTube і нашых верных заўзятараў», — гаворыцца ў заяве.

Назва сайта будзе размешчаная на гульнявых майках футбалістаў. Фінансавыя падрабязнасці супрацоўніцтва не ўдакладняюцца.

«Вашынгтон Сквер» — паўпрафесійны клуб, які выступае ў адной з рэгіянальных ліг ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0