З наступнага сезона ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі змогуць гуляць не больш за пяць замежных хакеістаў. Такое рашэнне было прынятае на выканкаме федэрацыі, паведамляе Tut.by.

Нагадаем, што раней ліміт на легіянераў складаў восем чалавек.

Пры гэтым у заяўцы на матч павінна прысутнічаць не менш за двух беларускіх гульцоў да 20 гадоў.

Таксама было прынята рашэнне паменшыць «столь» заробкаў на 25%.

Наступны сезон для Экстралігі таксама стане апошнім, у якім возьмуць удзел 12 каманд. Чатыры найгоршыя клубы вылецяць у новаствораную Экстралігу-2, дзе таксама згуляюць чатыры новыя клубы. У наступных сезонах паміж лігамі будзе праводзіцца ратацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0