Сродкі расійскага крэдыту, дамоўленасць аб выдзяленні якога была дасягнута на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў красавіку, могуць паступіць у краіну да канца гэтага паўгоддзя, заявіў у інтэрв'ю Sputnik пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

«Рашэнне аб гэтым дзяржкрэдыце было прынята, Мінфін Расіі ставіцца да гэтага станоўча. Крэдыт знаходзіцца ў афармленні, і думаю, што ў першым паўгоддзі, хутчэй за ўсё, крэдыт паступіць у распараджэнне Беларусі», — заявіў пасол.

Ён растлумачыў, што такім чынам Беларусь зможа рэструктурызаваць сваю запазычанасць па плацяжах у адрас Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця і раней выдадзеным расійскім крэдыце.

Нагадаем, у красавіку, на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу прэзідэнтаў Лукашэнкі і Пуціна была дасягнутая дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі расійскага крэдыту.

Паводле апошніх дадзеных беларускага боку, сума крэдыту складзе 700 мільёнаў даляраў.

Як пазней паведаміў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, сума крэдыту складзе 700 мільёнаў даляраў. Пры гэтым толькі ў гэтым годзе Беларусь павінна пагасіць знешні дзярждоўг у памеры 1 млрд даляраў.

«Калі здзейсніць выплаты толькі за кошт даходаў бюджэту, то гэта азначае, што прыйдзецца выключыць значны аб'ём рэсурсаў з эканомікі. У сувязі з гэтым мы звяртаемся да рэфінансавання», - растлумачыў Амарын.

У 2017 годзе асноўнымі крыніцамі знешняга фінансавання стануць крэдыты ад Расіі і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. З крэдыту ЕФСР Беларусь ужо атрымала за 1,1 млрд долараў, з якіх 300 млн - у красавіку гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?