У Брэсце супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС затрымалі групу падлеткаў, якія скралі скрыню з ахвяраваннямі з крамы.

Выпадак адбыўся вечарам 6 чэрвеня. Да нараду міліцыі звярнуўся мужчына, які паведаміў пра тое, што з крамы «Прадтавары» па вул. Прыгараднай невядомыя скралі скрыню з добраахвотнымі ахвяраваннямі. У гандлёвым аб'екце інфармацыю пацвердзілі. Па запісе з камеры відэаназірання было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніла група непаўналетніх.

Пры адпрацоўцы прылеглай тэрыторыі маладыя людзі, чые прыкметы супадалі з падазраванымі, былі затрыманыя нарадам ў адным з гарадскіх двароў. Імі апынуліся чацвёра 16-гадовых хлопцаў і 17-гадовая дзяўчына. Выкрадзеную скрыню ўжо без грошай службовы сабака знайшоў недалёка ад месца здарэння.

Разгляд па факце праводзіць Ленінскі РАУС. Ёсць падставы меркаваць, што крымінальная пяцёрка мае дачыненне да аналагічных выкраданняў, учынееных у іншых крамах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?