Даследчыкі з ЗША распрацавалі нейрасетку, якая з высокай доляй імавернасці па допісах і лайках карыстальніка можа вызначыць, з’яўляецца ён залежным ад алкаголю і наркотыкаў ці не. Даследаванне апублікаванае на сайце бібліятэкі Корнэльскага ўніверсітэта. 

Навукоўцы выказалі здагадку, што паводзіны чалавека ў сацыяльных сетках могуць указваць на іх шкодныя звычкі. Для праверкі сваёй гіпотэзы даследчыкі выкарысталі алгарытм машыннага навучання, які быў натрэніраваны з дапамогай трох баз дадзеных, сабраных з 2007 па 2012 год дадаткам для псіхалагічных тэстаў myPersonality.

Пасля навучання нейрасетка здолела ўпэўнена распазнаваць наяўнасць шкодных звычак у чалавека. Імавернасць курэння вызначаецца з максімальнай дакладнасцю 86%, імавернасць ужывання алкаголю і наркотыкаў — 84% і 81% адпаведна.

Алгарытм паказаў, што людзі, якія кураць і п’юць алкаголь, часцей ужываюць словы, звязаныя з рухамі («машына», «ісці»), а таксама любяць фільм «V — азначае Вендэта». У той час як людзі, якія ўжываюць наркотыкі, часцей ужываюць злыя словы («забіваць», «нянавісць»), словы, звязаныя са здароўем («шпіталь», «лекі»), а таксама любяць музычныя гурты Radiohead, The Cure і Depeche Mode.

Раней сама сацыяльная сетка Facebook распрацавала алгарытм, які можа выяўляць карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі і патэнцыйна могуць учыніць самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?