Як стала вядома «Нашай Ніве», часопіс «Беларуская думка» апынуўся ў няпростай сітуацыі — адтуль звольніўся шэраг вядучых аўтараў. Засталося, маўляў, толькі двое. 

Лілія Ананіч і Аляксандр Самовіч падчас сёлетняга святкавання 95-годдзя выдання.

Лілія Ананіч і Аляксандр Самовіч падчас сёлетняга святкавання 95-годдзя выдання.

«Беларуская думка» — гэта часопіс, які да пераводу ў дэканы факультэта філасофіі ўзначальваў Вадзім Гігін, а пасля, са жніўня 2016, вайсковы гісторык Аляксандр Самовіч. 

Чаму людзі сыходзяць, можа, у рэдакцыі няма грошай і часопісу пагражае знікненне? 

Пра гэта «Наша Ніва» запыталася ў галоўнага рэдактара Аляксандра Самовіча. 

«Я б не сказаў, што сітуацыя крытычная, — сказаў нам Самовіч. — Сапраўды, добрыя спецыялісты звольніліся. Але яны не абазначалі, што сыходзілі праз нейкія невыносныя ўмовы. А калі такая думка не зацверджана ў заявах на звальненне афіцыйна, то як я магу яе афіцыйна каментаваць? З вуснаў галоўнага рэдактара гэта будзе гучаць недарэчна, калі я прыпішу ім прычыны нейкіх асабістых рашэнняў. А сарафаннае радыё можа перадаваць што заўгодна, вы ж разумееце. Хтосьці ўзяў паўзу, каб вырашыць свае сямейныя пытанні, напрыклад. І нельга выключаць, што нейкія негатыўныя для кожнага фактары, якія мелі месца, знікнуць». 

«Галоўнае, часопіс робіцца, — кажа Самовіч. — Ён карысны і цікавы. Якая выснова? Любое рашэнне Дзмітрыя Аляксандравіча [Жука, кіраўніка агенцтва БелТА, якое з'яўляецца выдаўцом часопіса] не было крытычным. Крытычным яно было б, калі б выпуск часопіса спыніўся ці пагоршаў. Мая задача — не страціць часопіс», — рэзюмаваў Самовіч. 

Ён таксама падкрэсліў, што рэдакцыя насамрэч шукае новых аўтараў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?