Яшчэ двума бронзавымі мэдалямі папоўнілася скарбонка беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Пэкіне. Узнагароды былі заваяваныя ў акадэмічным веславаньні. Але ні адна зь іх не пакінула задавальненьня, бо чакалі большага.

Спачатку ў фінале адзіночкі пачала выступ Кацярына Карстэн, двухразовая алімпійская чэмпіёнка. Выйграць у трэці раз ёй не ўдалося. На фінішы Кацярына была толькі трэцяй. Яна прайграла сваёй адвечнай суперніцы Румяне Нэйкавай з Баўгарыі, а таксама Мішэль Гуэрэце з ЗША.

Пазьней на старт выйшла двойка распашная Натальля Гелах і Юлія Бічык. Усю дыстанцыю дзяўчаты трымаліся другімі пасьля румынскага дуэту, але на фінішы зусім не хапіла сілаў нават для таго, каб абараніць сваю пазыцыю. Гэта выкарысталі кітаянкі Ю Ву, Юлан Гао. Беларускі паўтарылі сваё дасягненьне Афінаў — бронза.

Такім чынам, Беларусь ужо заваявала шэсьць мэдалёў (адно срэбра і пяць бронзаў).

На мэдалі сёньня наша каманда можа разьлічваць у спаборніцтвах кідальнікаў ядра, дзе выступяць Надзея Астапчук і Натальля Харанэка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?