Мужчына ўпаў са свідравой вышкі ў Слаўгарадскім раёне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Інцыдэнт адбыўся 7 чэрвеня пры правядзенні работ па бурэнню параметрычнай свідравіны ля вёскі Вялікая Зімніца. З вышыні 15 м на дах памяшкання ўпаў памочнік майстра бурыльных установак, жыхар Кобрына 1961 года нараджэння. Мужчына неадкладна быў шпіталізаваны. Медыцынскім судовым экспертам трэба будзе выявіць ступень цяжкасці атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Слаўгарадскі раённы аддзел упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці праводзіць праверку па дадзеным факце. Па яе выніках будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0