Нацыянальны банк не прымае пэўных мер па кантролі за рэальнымі банкаўскімі стаўкамі па спажывецкіх крэдытах. У выніку ў некаторых банках рэальныя стаўкі па такіх крэдытах з улікам спадарожных камісійных плацяжоў дасягаюць 70 %. Такую заяву зрабіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць 15 жніўня ў ходзе даклада ўрада прэзідэнту аб выніках працы эканомікі за першае паўгоддзе 2008 года і аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год.

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся стварыць у дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі камісію, якая прааналізуе працу банкаў па розных кірунках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?