elpais.com

elpais.com

Прэзідэнт Жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон абвясціў, што рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі пройдзе 1 кастрычніка. Ён заклікаў жыхароў рэгіёна прыняць удзел у галасаванні, калі яны хочуць бачыць Каталонію незалежнай.

Пучдэмон абвясціў аб правядзенні галасавання, нягледзячы на тое, што іспанскія ўлады адмовіліся яго ўзгадняць, адзначае El Pais. Гэта азначае, што рэферэндум можа быць адменены, напрыклад, Канстытуцыйным судом.

Удзельнікі рэферэндуму павінны будуць адказаць на пытанне: «Ці хочаце Вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай з рэспубліканскай формай кіравання?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?