Скончылася расследаванне па факце замаху на забойства. Сам інцыдэнт адбыўся яшчэ ў лютым.

Узімку 53-гадовы жыхар Гомеля ўзяў да сябе ў дом бяздомнага мужчыну, ураджэнца Віцебска, які застаўся жыць у доме і дапамагаць па гаспадарцы. Праўда, сумеснае жыццё не абыходзілася без алкаголя.

Падчас аднаго з застолляў у парыве сваркі госць нанёс свайму дабрадзею некалькі удараў нажом. Гаспадар дома цудам паспеў выбегчы на вуліцу, дзе яго заўважылі мінакі. Яны выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю. Мужчыну шпіталізавалі.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы на галаве ў пацярпелага гамяльчаніна былі выяўленыя дзве колата-рэзаныя раны, адна з іх у цемянной вобласці з пашкоджаннем рэчыва галаўнога мозгу і ўнутрымазгавое кровазліццё. Як удакладніў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, атрыманыя траўмы прывялі да развіцця ў пацярпелага псіхічнага расстройства.

Крымінальная справа ў дачыненні да 43-гадовага абвінавачанага перададзена пракурору для накіравання ў суд. Вядома, што абвінавачваны быў раней судзімы за крадзеж і ўхіленне ад пакрыцця выдаткаў па ўтрыманні дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0