Першы ў сталіцы інфатуркіёск урачыста адкрылі ў будынку Цэнтральнага чыгуначнага вакзала 9 чэрвеня, перадаюць «Мінск-Навіны».

Там жыхары і госці горада могуць бясплатна атрымаць даведачную і турыстычную інфармацыю, узяць карты і даведнікі па горадзе і пры жаданні купіць сувеніры беларускіх майстроў.

Інфатуркіёск створаны УП «Мінгардаведка» сумесна з інфармацыйна-турысцкім цэнтрам «Мінск».

«Раней на гэтым месцы быў наш ларок з выдачай платных даведак. Такая форма працы састарэла, — адзначыў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў. — Цяпер мы будзем бясплатна даваць людзям інфармацыю. Зарабляць плануем за кошт продажу сувеніраў».

Павільён адкрыты з 8:00 да 20:00 без выхадных. Цяпер там пазменна працуюць два спецыялісты. Праўда, абслужыць яны пакуль змогуць, відаць, толькі прыезджых з краін СНД, бо валодаюць толькі рускай мовай

«У перспектыве плануем арганізаваць курсы замежнай мовы для супрацоўнікаў, каб яны маглі свабодна камунікаваць з замежнымі гасцямі сталіцы», — адзначыў Барыс Васільеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0